Хельсiнкскi Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 18-ю Мiжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая будзе праходзiць у Варшаве-Медзешыне з 23 па 30 чэрвеня 2007 года.
Да ўдзелу ў школе Хельсiнскi фонд запрашае актывiстаў праваабарончых няўрадавых арганiзацый, навуковых супрацоўнiкаў, а таксама прадстаўнiкоў органаў публiчнай улады i ўстаноў, што вядуць дзейнасць, звязаную з правамi чалавекa з краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы i СНД, раней не прымаўшых удзела ў летнiх i зiмовых школах па правах чалавека, арганiзаваных ХФПЧ. Далей →
Сёньня ўвечары падчас вечарына на сядзібе «Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў» туды ўварваліся міліцыянты (АМАП?) і людзі з відэёкамерамі, затрымалі чалавек 20 сябраў ЗБС, пасадзілі ў падагнаны аўтазак і завезлі ў Савецкі РАУС. Сярод затрыманых дакладна: Алесь Лукашэвіч, Алесь Люльчаў, Алесь Міхалевіч… Далей →
22-гадовая студэнтка з Вялікабрытаніі Ларэн Партэр для таго, каб атрымаць навуковую ступень у галіне мастацтва, кручком зьвязала мадэль чырвонага аўто Ferrari ў натуральны памер. Для гэтага Ларэн і яе дваццаці сябрам і сваякам спатрэбілася 10 месяцаў і больш 19 кіламетраў нітак. Металічны каркас для свайго шэдэўру брытанка зварыла сама. Макет складаецца з 250 асобных дэталяў, а эмблема Фэрары вышытая ніткамі. Па словах адмыслоўцаў, з выгляду твор Ларэн Партэр нагадвае класічныя мадэлі самага вядомага італійскага аўто Testarossa и Ferrari F355.
Учора рэктар БДСГА Аляксандр Цыганаў падпісаў загад аб выключэньні з ліку студэнтаў Аляксандра Страчука і Дзяніса Сарокіна. Першы зь іх зараз вылучаецца ў раенны Савет, а другі з’яўляецца актывістам яго ініцыятыўнай групы. Абодва студэнты навучаліся на адным з найбольш прэстыжных факультэтаў Акадэміі – аграэкалягічным. Аляксандр, ураджэнец Слуцка, вучыўся на другім курсе, а Дзяніс, які родам з Кобрына — на трэцім. Далей →
Выйшаў ПЕРШЫ выпуск студэнцкай радыёпраграмы! Акрамя навінаў і файнай песенькі там ёсьць першая з цыкла размова з Сяргеем Зікрацкім (былы сябра ЗБС, адзіны беларускі юрыст, каторы сур’ёзна займаўся студэнцкім заканадаўствам). Гэтым разам пра канспекты і чаму ніхто не мае права прымушаць нас іх пісаць.
Выйшаў ПЕРШЫ выпуск студэнцкай радыёпраграмы! Акрамя навінаў і файнай песенькі там ёсьць першая з цыкла размова з Сяргеем Зікрацкім (былы сябра ЗБС, адзіны беларускі юрыст, каторы сур’ёзна займаўся студэнцкім заканадаўствам) Гэтым разам пра канспекты і чаму ніхто не мае права прымушаць нас іх пісаць.
Беларуская бардэса Тацьцяна Беланогая зараз напружана працуе над першым студыйным альбомам.
А покуль… тут можна паслухаць адзін з новых студыйных запісаў (студыя P.L.A.N.), што быў зроблены для музычнага праекта на вершы Новіка-Пяюна (лэйбл БМА-group).
Мусульманскі капэлан у адным з лёнданскім унівэраў паведаміў брытанскім уладам, што пасьлядоўнікі фундамэнтальнага іслама праніклі ў студэнцкія групоўкі ў чатырох брытанскіх унівэрах з мэтай уламаць мусульманскіх студэнтаў адправіццаў Аўганістан, Іран і г.д. і ўзяць удзел у джыхадзе. У дадзены момант дзесяць студэнтаў праходзяць курс «дэрадыкалізацыі» па адмысловай праграме.