Паўночнаамерыканская асацыяцыя беларусістычных даследаванняў (www.belarusianstudies.org) сумесна з сям’ёй Кіпеляў паведамляюць аб заснаванні прэміі ($100) за даследаванні ў беларусістыцы для студэнтаў і аспірантаў.
На разгляд прымаюцца неапублікаваныя працы памерам не менш за 15 старонак (праз 2 інтэрвалы), напісаныя ў 2004–2007 гг. Ахвотныя ўдзельнічаць маюць паслаць 3 асобнікі сваёй працы да 1 чэрвеня 2007 г. на наступны адрас:
Dr. Curt Woolhiser
Harvard University
Department of Slavic Languages and Literatures
Barker Center 327, 12 Quincy St.
Cambridge, MA 02138-3804
Пераможцы будуць абвешчаны ўвосень 2007 года.
Абвяшчаецца конкурс на атрыманьне стыпэнды для маладых навукоўцаў. Праграма прызначаная для грамадзянаў Беларусі, Украіны, Расеі, краінаў Сярэдняй Азіі і Закаўказьзя. Далей →
Так у лютым 2007 года Брытанская The Financial Times апублікавала рэйтынг лепшых бізнэс-школ сьвету (Global MBA rankings 2007), які ўжо трэці год запар узначальвае школа Уортан, Пенсільванскага універсітэту.
Рэйтынг выглядае наступным чынам:
1. University of Pennsylvania, Wharton (ЗША)
2. Columbia Business School (ЗША)
3. Stanford University (ЗША)
4. Harvard Business School (ЗША)
5. London Business School (Велікабрытанія)
6. University of Chicago GSB (ЗША)
7. Insead (Францыя)
8. New York University, Stern (ЗША)
9. Dartmouth College, Tuck (ЗША)
10. Yale School of Management (ЗША)
Жадаючым атрымаць адукацыю ў гэтых бізнэс-школах прыдзецца выкласьці ад 80 000 да 100 000 даляраў ЗША. Але недахопу жадаючых не бачна – сярэдні конкурс на месца каля 6 чалавек. Але ўсе затраты акупаюцца вельмі хутка – гадавы заробак выпускнікоў пазначаных школ складае ад 115 000 да 155 000 даляраў.
20 чалавек пастрадала і яшчэ каля 40 затрыманы падчас сутыкненьняў студэнтаў-маніфестантаў з паліцыяй, якія адбыліся 9 сакавіка. Далей →
З 1 верасьня ў Расеі плянуецца ўвесьці еўрапейскую дзьвухузроўневую сістэму вышэйшай адукацыі. Згодна з законапраектам, ухваляваным урадам РФ, яна будзе складацца з бакалаўрыята і магістратуры, пры захоўваньні ў некаторых ВНУ 5-6 гадовай спецыяльнай адукацыі. Далей →
Сакавiк будзе цяплейшы, чым звычайна, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Паводле яе слоў, сярэдняя тэмпература месяца чакаецца на 1,5 градуса вышэй за клiматычную норму — ад 3 градусаў марозу на паўночным усходзе да 1 градуса цяпла на паўднёвым захадзе рэспублiкi. Сярэднямесячная колькасьць ападкаў прагназуецца ў межах шматгадовых значэнняў.
P.S.А быццам мы гэтага раней не ведалі! На хуткае пацяпленне паказвае дакладная прыкмета — павышаная колькасць студэнтаў (з півам) на адкрытай мясцовасці.
9 сакавіка а 17 у Беларуска-нямецкай гістарычнай майстэрні адбылас прэзэнтацыя найбольш поўнага збору творчасьці знакавага беларускага паэта канца ХХ-пачатку ХХІ стагоддзя Анатоля Сыса.
Прэзэнтацыю зладзіла Беларускае Шуманаўскае Таварыства. Пры яго падтрымцы у 2006 была выдадзена першая пасьмяротная кніга паэта “Лон”.
Удзел у прэзэнтацыі узялі: А.Наварыч, М.Скобла, Э.Акулін, Б. Пятровіч (“Дзеяслоў”), Г.Вініарскі (“Беларускі кнігазбор”).
Тры дактаранты Хайфскага Тэхніёна — Вадзім Дэрэбкін, Габі Кліёт і Алон Кама распрацавалі праграму абмену файламі без выкарстання інфраструктур правайдэраў. Далей →