Студэнты і Джыхад

Мусульманскі капэлан у адным з лёнданскім унівэраў паведаміў брытанскім уладам, што пасьлядоўнікі фундамэнтальнага іслама праніклі ў студэнцкія групоўкі ў чатырох брытанскіх унівэрах з мэтай уламаць мусульманскіх студэнтаў адправіццаў Аўганістан, Іран і г.д. і ўзяць удзел у джыхадзе. У дадзены момант дзесяць студэнтаў праходзяць курс «дэрадыкалізацыі» па адмысловай праграме.

Расізм сярод амэрыканскіх студэнтаў

Тры тэхаскія студэнты зьнялі расісцкае відэа, якое раззлавала не на жарт іхніх таварышаў па студгарадку. І, як вынік, вылецелі з унівэра. У роліку, які быў даступны он-лайн, пакуль яго ня выдалілі па загадзе унівэра, адзін студэнт, чарнаскуры, грае ролю «раба», зь якога , як толькі можа, зьдзекуецца ягоны «гаспадар».

Нашэсьце танных «ўсходнікаў» на Францыю

Баўгарскія, румынскія, альбо ўкраінскія інжынэры могуць замяніць францускіх IT-адмыслоўцаў у галіне фінансавай інжынэрыі, паведамляе француская газэта La Tribune. Рэч ў тым, што інжынэры з краінаў, што маюць уступіць у ЭЗ, былі схільныя працаваць за меншыя грошы («вот нізадача»:), чым іхнія французкія калегі. Францускія інжынэры зарабляюць мінімум 120000 эўра за год, у той час як ІТ інжынэры з Усходняй Эўропы някепска жывуць на 70000 эўра. Далей 

Старонка 75 of 75« Першая...1020307172737475